ДЫНАМАЎСКАЕ ДЭРБІ ПРОЙДЗЕ 10 МАЯ
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала поўны расклад матчаў 6-7-га тураў чэмпіянату краіны-2026 у топ-дывізіёне.
Увазе заўзятараў — інфармацыя датычна паядынкаў з удзелам падначаленых Аляксандра Шагойкі на гэтым адрэзку.
Тур 6 Нядзеля, 3 мая ДЫНАМА-МІНСК — МЛ Віцебск Пачатак у 19.00
Тур 7 Нядзеля, 10 мая Дынама-Брэст — ДЫНАМА-МІНСК Пачатак у 20.00
У межах 8-га гульнявога дня "бела-сініх" чакае выязная сустрэча з барысаўскім БАТЭ. Але дата правядзення залежыць ад выхаду каманд у фінальную стадыю нацыянальнага Кубка-2025/26.







