ДЫНАМАЎЦЫ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 3-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 3-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2026 у найвышэйшай лізе.
У ганаровую адзінадцатку трапілі два прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое ў Жодзіна адолела "Тарпеда"-БелАЗ — 1:0.
Адзначанымі аказаліся абаронца Раман БЕГУНОЎ — адпрацаваў амаль бездакорна і аўтар пераможнага гола форвард Карэн ВАРДАНЯН.
Для абодвух гэта другое ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура: Бегуноў — пасля 2-га, Варданян — пасля стартавага.








