"ДЫНАМА-МІНСК" — "МЛ ВІЦЕБСК": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Некалькі гадзін да стартавага свістка ў паядынку, дзе на коне — пропуск у вырашальны этап Кубка краіны-2025/26. У 20.00 на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" нашы хлопцы пачнуць змагацца з "МЛ Віцебск". Не згубіце шанс убачыць вельмі цікавую сустрэчу ўжывую — квіткі ў продажы!
Пакуль жа час вывучыць афіцыйную матчавую праграмку, падрыхтаваную прэс-службай "бела-сініх". На 16 старонках — інтэрв’ю і постэр Яўгена Малашэвіча, расказ пра суперніка, склады каманд, іншая карысная інфармацыя.
Нагадваем, што пакупка папяровай версіі праграмкі дазволіць узяць ўдзел у розыгрышы прызоў у перапынку супрацьстаяння.







