"ДЫНАМА-МІНСК" — "ІСЛАЧ": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Некалькі гадзін застаецца да чарговага дамашняга паядынку падначаленых Аляксандра Шагойкі ў чэмпіянаце краіны-2026 у найвышэйшай лізе. У 14.00 пачнецца барацьба за ачкі з прысталічнай "Іслаччу" — на газоне Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама". Чакаем на трыбунах усіх, хто падтрымлівае нашу каманду!
Ну а зараз прапануем віртуальна пагартаць афіцыйную матчавую праграмку, падрыхтаваную прэс-службай "бела-сініх". Унутры — інтэрв’ю і постэр Карэна ВАРДАНЯНА, склады супернікаў, шмат цікавай і карыснай статыстычнай інфармацыі.
ПАМПУЙЦЕ — І ЧЫТАЙЦЕ!
Нагадваем, што набыццё папяровай версіі праграмкі дазволіць удзельнічаць у розыгрышы прызоў у перапынку змагання.







