"ДЫНАМА-МІНСК" — "БЕЛШЫНА": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Сёння "бела-сінія" правядуць дамашнюю сустрэчу 2-га тура чэмпіянату краіны-2026 у элітным дывізіёне. Прымаць бабруйскую "Белшыну" належыць на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А — пачатак у 18.00.
Прапануем заўзятарам азнаёміцца з афіцыйнай матчавай праграмкай, падрыхтаванай прэс-службай нашага клуба. На 16 старонках — інтэрв’ю і постэр Уладзіслава Калініна, прадстаўленне суперніка, склады каманд і шмат чаго яшчэ.
Нагадаем, што набыццё папяровай версіі праграмкі дазволіць удзельнічаць у розыгрышы прызоў паміж таймамі паядынку.







