"ДЫНАМА-МІНСК" — "БЕЛШЫНА": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У суботу, 4 красавіка, войска Аляксандра Шагойкі працягне падарожжа па дыстанцыі элітнага дывізіёна чэмпіянату краіны-2026. У межах 2-га тура належыць прымаць бабруйскую "Белшыну", якая вярнулася ў клас наймацнейшых. Стартавы свісток на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А прагучыць у 18.00.
Убачымся на трыбунах і максімальна горача падтрымаем сваіх улюбёнцаў!
КВІТКІ
Кошт — 7-15 рублёў.
Пакупайце анлайн на Ticketpro, у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй Беларусі, у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар 24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
У дзень паядынку — у касах "Дынама-Юні" з 13.00.
Сектар актыўнай падтрымкі нашай каманды (фанаты) — С3, для прыхільнікаў "шыннікаў" выдзелены В5.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
Вароты на тэрыторыю арэны з боку вул. Акадэміка Вышалескага адкрыюць у 16.30.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары на захадзе сталіцы будзе пахмурна, прагназуецца невялікі дождж. Слупок тэрмометра размесціцца ў адзнакі +6+8 градусаў.
ФОРМА
Гаспадары выйдуць на "сінтэтыку" ў белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у жоўтым).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Паўлам Каранцом, асістэнтамі якога стануць Уладзімір Русак (абодва — Жодзіна) і Дзмітрый Галавач (Віцебск). Чацвёрты — Арцём Ясель (Мінск).
Інспектар матчу — Алег Коўб (Брэст).
Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа афіцыйны Youtube-канал АБФФ.







