"ДЫНАМА"-БДУФК — АБФФ WU19: 26 КРАСАВІКА Ў 12.00
У наступныя выходныя пасля трохтыднёвай паўзы ўзнавіцца жаночы чэмпіянат краіны-2026.
Шасціразовыя ўладальніцы галоўнага нацыянальнага тытула з "Дынама"-БДУФК у нядзелю, 26 красавіка, у родных сценах прымуць зямлячак з АБФФ WU19. Гульня на "Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) пачнецца ў 12.00.
Чакаем заўзятараў на трыбунах! Уваход вольны.
Каманда Юрыя Малеева зрабіла выбар на карысць сініх маек і трусоў (галкіпер — цалкам у чорным).
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Крысціна Кузьменка (Мазыр), памочнікі — Аляксандра Шараева і Маргарыта Міруца (абедзве — Віцебск). Чацвёрты — Настасся Алешчанка (Мінск). Інспектар матчу — Аляксандр Чэрнік (Мінск).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







