Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 11.04 (20:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ДУБЛЁРЫ: ВЫНІКІ ПЕРАДСЕЗОНКІ

2.04.2026

Крыху больш за содні да старту чэмпіянату краіны-2026 у другім па значнасці дывізіёне. Трэці год на такім узроўні правядзе наша каманда, якая працягне выступаць пад назвай "Дынама"-БДУФК. У пятніцу, 3 красавіка, войска Сяргея Яромкі чакае выязны паядынак з "Лідай".

Пакуль жа расказваем пра вынікі перадсезонкі для рэзервістаў, якая была фактычна падзелена на дзве часткі. Нагадаем, што напачатку лютага "бела-сінія" адправіліся ў Парыж на гульню 1/16 фіналу Юнацкай лігі УЕФА-2025/26 з равеснікамі з ПСЖ.

21.1     ДЫНАМА-БДУФК — Арсенал (Дзяржынск, Д1)    2:1

24.1     МЛ Віцебск (Д1) — ДЫНАМА-БДУФК         3:1

28.1     ДЫНАМА-БДУФК — Маладзечна-2018 (Д2)         1:0

11.2     ДЫНАМА-БДУФК — СКА-1938 (Мінск, Д2)           0:1

14.2     ДЫНАМА-БДУФК — Ліда (Д2)        1:0

18.2     ДЫНАМА-БДУФК — Нёман (Гродна, Д1)  1:2

21.2     ДЫНАМА-БДУФК — Віцебск (Д1)   0:2

25.2     ДЫНАМА-БДУФК — Слуцк-2024 (Д2)        4:2

28.2     ДЫНАМА-БДУФК — Ніва (Доўбізна, Д2)   2:2

7.3       ДЫНАМА-БДУФК — Астравец (Д2)           1:4

21.3     ДЫНАМА-БДУФК — Асіповічы (Д2)           1:2

28.3     ДЫНАМА-БДУФК — Арсенал         0:5

Баланс сустрэч: 4 перамогі, нічыя і 7 параз пры рознасці забітых і прапушчаных мячоў 14-24.

Снайперы: Арцём Грабцэвіч, Сяргей Жывушка — па 3, Уладзіслаў Бейня, Дзмітрый Леанцюк — па 2, Дзмітрый Дзегцярэнка, Глеб Дрозд, Даніла Лявоненка, Святаслаў Танкушын — па 1.