"ДНЕПР" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 3 КРАСАВІКА Ў 16.00
Наступную сустрэчу ў межах жаночага чэмпіянату краіны-2026 каманда Юрыя Малеева, якая шэсць гадоў запар забірала тытул, правядзе на выездзе з дзейсным бронзавым прызёрам, які сур’ёзна ўзмацніў абойму ў міжсезонні.
Цэнтральная гульня 2-га тура паміж "Дняпром" і "Дынама"-БДУФК адбудзецца ў пятніцу, 3 красавіка, у магілёўскім футбольным манежы (вул. Якубоўскага, 15А). Пачатак у 16.00.
На паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Максім Папок (Мазыр), памочнікі — Міхаіл Кіркіцкі (Гродна) і Маргарыта Міруца (Віцебск). Чацвёрты — Аляксандр Калачынскі (Магілёў). Інспектар матчу — Андрэй Дубіцкі (Мінск).
Назіраць за развіццём падзей дазволіць трансляцыя на Youtube-канале WF Belarus.







