ДАР’Я ГАРШКОВА ВЯРНУЛАСЯ Ў "ДЫНАМА"-БДУФК
Новы кантракт з нашай жаночай камандай падпісала абаронца Дар’я ГАРШКОВА.
Нягледзячы на маладосць — 20-годдзе будзе святкаваць толькі праз месяц, ураджэнка Кіраўска цягам пары папярэдніх сезонаў з’яўлялася гульцом асноўнай абоймы "Дынама"-БДУФК, у складзе якога заваявала два чэмпіёнскіх тытула (2024, 2025), Кубак (2025) і Суперкубак (2025) краіны.
Увогуле правяла ў форме "бела-сініх" 49 афіцыйных паядынкаў, забіла два мячы і зрабіла сем галявых пасоў.
Мае досвед выступленняў за нацыянальную зборную Беларусі.







