#ДАМЫДЫНАМА З’ЕЗДЗЯЦЬ У БАБРУЙСК
У жаночым чэмпіянаце краіны-2026 надыйшоў перапынак у сувязі з міжнароднай паўзай.
Наступны афіцыйны паядынак чакае "Дынама"-БДУФК толькі праз два з паловай тыдні.
А ў пятніцу, 10 красавіка, падначаленыя Юрыя Малеева згуляюць выязны спарынг з "Белшынай" — у Бабруйску, на стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі (вул. Інтэрнацыянальная, 47Б). Пачатак у 12.30.







