CHINA SPORTS COMPANY LIMITED — ПАРТНЁР МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Сёння была заключана дамова аб супрацы паміж нашым клубам і кітайскай кампаніяй China Sports Company Limited, якая займаецца вырабам тавараў брэнда ITAPE Sekors.
Новы партнёр забяспечыць каманды "бела-сініх" — ад дзіцяча-юнацкіх да галоўных мужчынскай і жаночай — вялікай колькасцю медыцынскіх сродкаў (бінты, тэйпы, спрэі для замарозкі і іншыя прадукты).
Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар мінскага "Дынама" Андрэй ТОЎМАЧ і генеральны дырэктар China Sports Company Limited у Еўропе Лю ФЭЮЙ.







