Наступны матч МЛ Віцебск 3 мая (19:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"БЕЛА-СІНІЯ" — У КУБКАВЫМ ФІНАЛЕ!

29.04.2026

Кубак Беларусі-2025/26. 1/2 фіналу

Матч у адказ

ДЫНАМА-МІНСК — МЛ ВІЦЕБСК — 1:0 (0:0)
МІНСК. 29 красавіка. Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама". Пачатак у 20.00. 3520 гледачоў.
СУДДЗІ: І.Шумілаў (Азярцо), П.Мазура (Маладзечна), А.Вайцяшонак (Асіповічы).
ДЫНАМА-МІНСК: Казакевіч, Швяцоў (Іваноў, 68), Бегуноў (к), Калінін, Турэ, Сялява, Абдулахі, Малашэвіч (Моўчан, 78), Жэчка (Сакалоўскі, 68), Алыкулаў (Варданян, 57), Джыме.
Запасныя: Шымаковіч, Аляксандраў, Дубатоўка, Вакуліч, Падстрэлаў, Цапянкоў.
МЛ ВІЦЕБСК: Паўлючэнка, Скібскі, Волкаў, Гоманаў, Балановіч (к) (Баранок, 78), Лісаковіч (Галята, 72), Адэ, Грамыка (Бачароў, 78), Канцавы, Дыябатэ (Нікалсан, 60), Глушкоў.
Запасныя: Шчарбачэня, Жук, Быкаў, Буланаў.
ГОЛ: 1:0 — Варданян (71, пас — Сакалоўскі).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Грамыка (56).

Першы матч — 2:0.

Адзначым, што "бела-сінія" не прабіваліся ў вырашальны этап другога па значнасці ўнутранага турніру з сезона-2012/13.