Наступны матч МЛ Віцебск 29 красавіка (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

"БЕЛА-СІНІЯ" СВЯТКАВАЛІ СУПЕРВАЛЯВУЮ ПЕРАМОГУ!

25.04.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026

Матч 5-га тура

БАРАНАВІЧЫ — ДЫНАМА-МІНСК — 2:3 (2:0)
БАРАНАВІЧЫ. 25 красавіка. Стадыён "Гарадскі". Пачатак у 18.00. 2750 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Дубатоўка, А.Серык, І.Марашан (усе — Гродна).
БАРАНАВІЧЫ: Шапко, Кендыш, Шчарбакоў (Васіленка, 46), Карпеня (Фядотаў, 10), Бальбух, Лапун (к) (Свідзінскі, 78), Лебедзеў, Рабых, Музычэнка, Пятрэнка (Гусеў, 78), Арцюх.
Запасныя: Шпакоўскі, Саркісян, Пяньчук, Ваўкавец, Алтаеў.
ДЫНАМА-МІНСК: Казакевіч, Падстрэлаў (Швяцоў, 46), Бегуноў, Калінін, Турэ (Іваноў, 85), Жэчка (Сакалоўскі, 46), Сялява, Абдулахі, Джыме, Варданян (Моўчан, 46), Алыкулаў (Малашэвіч, 68).
Запасныя: Шымаковіч, Іваноў, Вакуліч, Цапянкоў.
ГАЛЫ: 1:0 — Казакевіч (6, у свае вароты). 2:0 — Арцюх (41). 2:1 — Джыме (51). 2:2 — Бегуноў (55, пас — Моўчан). 2:3 — Малашэвіч (81, пас — Моўчан).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Калінін (20), Шчарбакоў (46+), Пятрэнка (70), Швяцоў (74), Васіленка (79), Джыме (83).