"БАРАНАВІЧЫ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У суботу, 25 красавіка, наша каманда адкрые новы для сябе геаграфічны адрас — упершыню ў гісторыі на афіцыйным узроўні пазмагаецца з "Баранавічамі". Гэты паядынак 5-га тура чэмпіянату краіны-2026 у элітным дывізіёне адбудзецца ў райцэнтры Брэсцкай вобласці, на стадыёне "Гарадскі" (вул. Леніна, 22). Пачатак у 18.00.
КВІТКІ
Кошт — 5-7 рублёў.
У дзень гульні касы арэны працуюць з 16.00.
Для заўзятараў мінскага "Дынама" выдзелены сектар 1.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў Баранавічах будзе хмарна, ападкаў не чакаецца — пры тэмпературы +13+15 градусаў.
ФОРМА
Войска Аляксандра Шагойкі з’явіцца на газоне ў белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у чырвоным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Гродна на чале з Дзмітрыем Дубатоўкам, асістэнтамі якога стануць Артур Серык і Ігар Марашан. Чацвёрты — Іван Паляшчук (Брэст).
Інспектар матчу — Юрый Дупанаў.
Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (абодва — Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа Youtube-канал АБФФ.







