АЎТОГРАФ-СЕСІЯ ЎЛАДЗІСЛАВА ПОЛАЗА
Для таго каб працягнуць пераможную серыю ў айчыннай найвышэйшай лізе-2026, нашай камандзе трэба зламіць супраціў "Іслачы" — у нядзелю, 19 красавіка, на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". Паядынак стартуе ў 14.00, а квіткі ўжо дасяжны для набыцця.
Дабіцца станоўчага выніку безумоўна дапаможа горачая падтрымка ад верных заўзятараў — убачымся на трыбунах!
Перад матчам у тых, хто прыйдзе на арэну, будзе мажлівасць сустрэцца з Уладзіславам ПОЛАЗАМ — каля сектара А6. Паўабаронца "бела-сініх" з 13.20 пачне падпісваць іменныя карткі і фатаграфавацца з усімі ахвочымі. Не прапусціце!







