АЎТОГРАФ-СЕСІЯ АНТОНА ПУЦІЛА
У суботу, 4 красавіка, наша каманда адкрые праграму дамашніх паядынкаў у межах айчыннага элітнага дывізіёна-2026. Супернічаць з бабруйскай "Белшынай" належыць на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А — пачатак а 18-й гадзіне.
Напярэдадні матчу заўзятараў чакае шмат актыўнасцяў, а ў 17.10 стартуе аўтограф-сесія вельмі вядомага ў мінулым паўабаронцы "бела-сініх" і нацыянальнай зборнай краіны Антона ПУЦІЛЫ.
Цяпер ужо малады трэнер, які працуе ў Акадэміі роднага клуба з хлопцамі 2011 года нараджэння, падпіша ўсім ахвочым іменныя карткі і зробіць сумесныя фота.
Да сустрэчы на гульні!







