АНДРЭЙ ДЗЕНІСЮК ДАЛУЧЫЎСЯ ДА "ДНЯПРА"
Хаўбек Андрэй ДЗЕНІСЮК аддадзены ў арэнду магілёўскаму "Дняпру", які вярнуўся ў элітны дывізіён пасля гадавой адсутнасці.
Ураджэнец Кобрына перабраўся ў склад "бела-сініх" у мінулым жніўні — с таго часу правёў за нашу галоўную каманду чатыры паядынкі, адзначыўся адным асістэнцкім балам.
Мае ў прафайле чатыры матчы і гол за зборную Беларусі U21.







