АЛЯКСЕЮ БЕЛАВУСАВУ — 50!
У нядзелю, 26 красавіка, паўвекавы юбілей святкуе экс-футбаліст мінскага "Дынама" Аляксей БЕЛАВУСАЎ.
Перспектыўны абаронца папоўніў абойму каманды ўлетку 1998-га — і выступаў тут да сярэдзіны 2002-га. Прыняў удзел у 114 афіцыйных матчах (5 галоў). У складзе "бела-сініх" — срэбраны (2001) і бронзавы (2000) прызёр чэмпіянатаў краіны.
Віншуем Аляксея Валер’евіча, зычым здароўя, шчасця, максімальных поспехаў ва ўсіх пачынаннях!







