АЛЯКСАНДР СЯЛЯВА — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "ІСЛАЧЧУ"
"Бела-сінія", на вялікі жаль, не здолелі працягнуць пераможную серыю ў межах айчыннай найвышэйшай лігі-2026.
У дамашнім паядынку 4-га тура — на полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" — падначаленыя Аляксандра Шагойкі разыйшліся мірам 1:1 з "Іслаччу" з Мінскага раёна.
Найлепшым гульцом матчу ў складзе нашай каманды прызналі вопытнага паўабаронцу Аляксандра СЯЛЯВУ, які пасля фінальнага свістка ўручылі адмысловы прыз — мясны бокс ад Hopper.







