ЯЎГЕН МАЛАШЭВІЧ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 24-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 24-га гульнявога дня айчыннага элітнага дывізіёна-2026.
У ганаровую адзінадцатку трапіў прадстаўнік мінскага "Дынама", якое на выездзе ўзяло верх над "Дняпром" — 3:2.
Адзначаным аказаўся Яўген МАЛАШЭВІЧ — за галы на 6-й і 70-й хвілінах.
Для 23-гадовага хаўбека гэта чацвёртае ў сезоне ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 13-га, 14-га і 18-га).








