ВЫБІРАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА КАСТРЫЧНІКА!
У афіцыйным telegram-канале "бела-сініх" стартавала апытанка па вызначэнні найлепшага футбаліста каманды ў другім восеньскім месяцы.
Пераможцу намінацыі перад нядзельным паядынкам з "Нёманам" уручаць адмысловы прыз ад Winline, тытульнага партнёра мінскага "Дынама".
У спісе кандыдатаў — абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН, хаўбекі Яўген МАЛАШЭВІЧ, Аляксандр СЯЛЯВА, Арцём САКАЛОЎСКІ, нападнік Карэн ВАРДАНЯН.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
У кастрычніку войска Аляксандра Шагойкі прадэманстравала стоадсоткавы вынік, набраўшы максімальна магчымыя 15 ачкоў у чэмпіянаце: адолела "Днепр" (3:2), "Славію" (3:1), "Арсенал" (2:0), "Гомель" (2:1) і "Белшыну" (3:2).







