"ВІЦЕБСК" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 17 КАСТРЫЧНІКА Ў 17.00
Да фінішнай прамой падыходзіць жаночы чэмпіянат краіны-2026.
У межах 19-га тура наша каманда ў суботу, 17 кастрычніка, на выездзе пазмагаецца з "Віцебскам". Сустрэчы адбудзецца ў мясцовым футбольным манежы (пр-т Люднікава, 12) і пачнецца ў 17.00.
Зычым падначаленым Юрыя Малеева прадэманстраваць якасную гульню і дабіцца станоўчага выніку!
На паядынку працуе брыгада арбітраў ў такім складзе: галоўны — Валянціна Сакаловіч (Жодзіна), памочнікі — Ганна Налівайка (Асіповічы) і Аліна Слуцкая (Маркава). Чацвёрты — Арцём Ананьеў (Віцебск). Інспектар матчу — Барыс Кавалеўскі (Магілёў).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







