УЛАДЗІСЛАЎ ПОЛАЗ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З МАЗЫРАНАМІ
У чацвер, 15 кастрычніка, падначаленыя Аляксандра Шагойкі ў перанесенай гульні 16-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2026 прымалі "Славію". І на газоне Нацыянальнага футбольнага стадыёна ўзялі верх — 3:1.
Лаўры MVP матчу ў складзе гаспадароў прымерыў Уладзіслаў ПОЛАЗ, які на 78-й хвіліне адкрыў лік сваім галам за "бела-сініх". Прычым даслаў мяч у вароты роднай для сябе каманды.
Пасля фінальнага свістка 25-гадовы паўабаронца атрымаў адмысловы прыз ад Hopper, надзейнага партнёра мінскага "Дынама".







