УДЗЕЛЬНІЧАЙЦЕ Ў РОЗЫГРЫШЫ ПРЫЗОЎ!
Зусім няшмат дамашніх сустрэч застаецца ў мінскага "Дынама" ў календары гэтага сезона. Наступная адбудзецца ў панядзелак, 19 кастрычніка, — супраць "Арсенала" ў межах 25-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2026. Стартавы свісток на НФС прагучыць у 20.00.
А ў перапынку гульні пройдзе розыгрыш традыцыйных прызоў:
- цёплай байкі ад Winline, тытульнага партнёра нашага клуба
- брэндаванай бейсболкі "бела-сініх"
- мяснога бокса ад Hopper
Каб прэтэндаваць на атрыманне аднаго з крутых падарункаў, патрэбна толькі набыць афіцыйную матчавую праграмку — у намёце, які размешчаны ў фан-зоне адразу за галоўным уваходам на тэрыторыю арэны з боку Партызанскага п-та.







