У СТАЛІЦУ ГРУЗІІ АДПРАВІЦЦА 20 ФУТБАЛІСТАЎ
Мінскае "Дынама" U19 сёння ўвечары возьме курс на Тбілісі, дзе двойчы пазмагаецца з мясцовымі аднаклубнікамі ў межах 1-га кваліфікацыйнага раўнда "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2026/27.
Трэнерскі штаб на чале з Сяргеем Яромкам уключыў у выязны спіс 20 футбалістаў:
брамнікі — Аляксандр АЛЕКСАНДРОВІЧ, Даніла РАДКЕВІЧ;
абаронцы — Сцяпан ЖЫГІМОНТ, Уладзіслаў КІБАК, Мікіта КАЛЕСНІКОВІЧ, Дзмітрый ЛЕАНЦЮК, Аляксандр ПЯНКРАТ, Мацвей ЧАРНЯЎСКІ;
паўабаронцы — Іван БАЧАЎСКАС, Уладзіслаў ВАРАНІН, Арцём ГРАБЦЭВІЧ, Цімафей ГУДАЧ, Дзмітрый ДЗЕГЦЯРЭНКА, Глеб ДРОЗД, Сяргей ЖЫВУШКА, Назар РАПТУНОВІЧ, Мікіта ЦІТОЎ, Артур ЧУМАК;
нападнікі — Андрэй ЛУЦКОВІЧ, Анатоль ЯСТАЧКІН.







