У ДУБЛЁРАЎ — ПЯЦЬ МАТЧАЎ ЗА 15 ДЗЁН
"Дынама"-БДУФК рыхтуецца існаваць ва ўмовах вельмі шчыльнага гульнявога графіка.
Нагадаем, што некалькі паядынкаў айчыннага Д2 з удзелам падначаленых Сяргея Яромкі было перанесена. Прычыны: выклік вялікай групы футбалістаў у зборную краіны U19, а пазней — выступленне "бела-сініх" у кваліфікацыі Юнацкай лігі УЕФА-2026/27.
Як вынік, за пятнаццаць дзён належыць правесці ажно пяць матчаў.
Тур 30 Пятніца, 23 кастрычніка Дынама-БДУФК — Астравец 17.00
Тур 26 Чацвер, 29 кастрычніка Дынама-БДУФК — Маладзечна-2018 18.00
Тур 31 Нядзеля, 1 лістапада Дынама-БДУФК — Салігорск 14.30
Тур 27 Серада, 4 лістапада Юні Ікс Лабс (Мінск) — Дынама-БДУФК 18.00
Тур 32 Субота, 7 лістапада Дынама-БДУФК — Слуцк-2024 13.00







