У АЛЯКСЕЯ ВАКУЛІЧА — 100 ГУЛЬНЯЎ У ФОРМЕ "БЕЛА-СІНІХ"
Выязны паядынак з "Белшынай" (3:2) аказаўся для Аляксея ВАКУЛІЧА юбілейным — 100-м афіцыйным у складзе сталічнага "Дынама".
Флангавы абаронца дэбютаваў у шэрагах "бела-сініх" 18 сакавіка 2022-га — у гульні айчыннага элітнага дывізіёна з "Мінскам".
Вось як выглядае расклад па турнірах: чэмпіянат — 82 (2 галы + 6 выніковых перадач), Кубак — 8 (1+1), Ліга канферэнцый — 5 (0+1).
Віншуем Аляксея са скарэннем знакавай адзнакі!







