У АЛЯКСЕЯ ІВАНОВА — 200 ГУЛЬНЯЎ У НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ
Чацвярговы паядынак са "Славіяй" (3:1) аказаўся для абаронцы "бела-сініх" Аляксея ІВАНОВА юбілейным — 200-м на этапе выступленняў у айчынным элітным дывізіёне.
Дэбют на такім узроўні адбыўся 8 лістапада 2014-га — у форме "Мінска" ў выязной сустрэчы з "Дняпром".
Вось як выглядае раскладка па клубах: "Мінск" (2014-15, 2019-20) — 18 матчаў; "Дынама-Брэст" (2016-17) — 25 / 1 гол; "Прамень" (2018) — 26/1; "Гомель" (2021) — 23/2; "Тарпеда"-БелАЗ (2022) — 13; "Славія" (2023-25) — 84/11; "Дынама-Мінск" (з 2026-го) — 11/2.
Віншуем нашага №12 са скарэннем важнай адзнакі!







