РЫХТУЕМСЯ ДА ПАЕЗДКІ НА ПАЎДНЁВЫ ЎСХОД КРАІНЫ
"Бела-сінія" працягваюць працаваць на базе ў Стайках.
Зараз фокус падрыхтоўкі накіраваны на гасцявы паядынак з "Гомелем" — у суботу, 24 кастрычніка. Хлопцы выглядаюць максімальна сканцэнтраванымі і зараджанымі на станоўчы вынік.
Прадстаўляем увазе заўзятараў падборку фотаздымкаў з адной з трэніровак "бела-сініх".
















