ПРАЦЯГНУЛІ ПЕРАМОЖНУЮ СЕРЫЮ
Галоўная зборная нашай краіны закрыла доўгую міжнародную паўзу, у якую згуляла чатыры афіцыйныя паядынкі ў межах групавога этапу Лігі нацый-2027.
Заключны акорд атрымаўся паспяховым — у намінальна дамашняй сустрэчы з лікам 1:0 былі адолены фіны.
У матчы на стадыёне "Рудолф Ілоўскі" ў Будапешце паўдзельнічала два мінскія дынамаўцы. Абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН адпрацаваў ад званка да званка, апорніка Аляксандра СЯЛЯВУ замянілі на 84-й хвіліне.
Становішча каманд у групе 1 дывізіёна С пасля чатырох тураў: 1. Албанія — 9. 2. БЕЛАРУСЬ — 7. 3. Фінляндыя — 7. 4. Сан-Марына — 0.
Падначаленых Віктара Ганчарэнкі чакаюць яшчэ супрацьстаянні з сан-марынцамі (12 лістапада) і албанцамі (15-га).
Фота: t.me/abffby







