ПРАЦА ПРАЦЯГВАЕЦЦА
"Бела-сінія" вядуць планамерны падрыхтоўчы працэс на клубнай базе ў Стайках. Да ўзнаўлення выступленняў у айчыннай найвышэйшай лізе-2026 яшчэ дзевяць дзён, а пакуль на павестцы — нядзельны спарынг са сталічным "Юні Ікс Лабс" (Д2).
Прадстаўляем увазе заўзятараў падборку фотаздымкаў ў адной з нядаўніх трэніровак, да якіх прыцягнута група перспектыўных хлопцаў з дубля.


















