ПЕРШАЯ ЛІГА: ВЫЯЗНЫ ІСПЫТ "СЛОНІМАМ-2017"
Наша рэзервовая каманда пасля месячнага (!) перапынку ўзнаўляе ўдзел у другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны-2026.
У нядзелю, 18 кастрычніка, "Дынама"-БДУФК у межах 29-га тура згуляе ў гасцях са "Слонімам-2017" — на стадыёне "Юнацтва" (вул. Пушкіна, 52/2). Паядынак пачнецца ў 15.00.
Прызначэнне на сустрэчу атрымала судзейская брыгада на чале з Сяргеем Сцяцурыным, асіставаць якому будуць Сяргей Касавец (абодва — Брэст) і Антон Палуянаў (Мазыр). Чацвёрты — Кірыл Тачоны (Слонім). Інспектар матчу — Дзмітрый Доля (Гродна).
Сачыць за развіццём падзей дазволіць жывая трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







