ПЕРШАЯ ЛІГА: СУСТРАКАЕМСЯ ДОМА З "САЛІГОРСКАМ"
Нашы рэзервісты працягваюць існаваць ва ўмовах шчыльнага гульнявога графіка.
У межах 31-га тура другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату краіны-2026 належыць у родных сценах прымаць "Салігорск" — у нядзелю, 1 лістапада. Супернікі пазмагаюцца на "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А). Стартавы свісток прагучыць у 14.30.
Гаспадары апрануць сінія майкі і трусы (брамнік — у салатавым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала судзейская брыгада на чале з Іванам Палешчуком (Брэст), асіставаць якому будуць Андрэй Пугач (Хойнікі) і Андрэй Дзегцярэнка (Бабруйск). Чацвёрты — Сяргей Набокін (Мінск). Інспектар матчу — Віталь Малюцін (Магілёў).
Жывы эфір — на Youtube-канале АБФФ.







