ПЕРШАЯ ЛІГА: ПРЫМАЕМ "МАЛАДЗЕЧНА-2018"
Наша рэзервовая каманда за экватарам тыдня двойчы згуляе ў межах Д2 на "сінтэтыцы" роднага "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А).
У чацвер, 29 кастрычніка, належыць правесці перанесены паядынак 26-га тура з "Маладзечнам-2018" — пачатак у 18.00.
Уваход вольны. Чакаем заўзятараў на трыбунах!
Гаспадары апрануць белыя майкі і трусы (брамнік — у чорным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала судзейская брыгада з Мінска на чале з Сяргеем Клімашэўскім, асіставаць якому будуць Юрый Нізоўцаў і Аляксей Яцкевіч. Чацвёрты — Антон Палуянаў (Мазыр). Інспектар матчу — Уладзімір Ішчанка (Рэчыца).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







