ПЕРАМОГА З ДВУМА "БЕЛА-СІНІМІ" Ў СКЛАДЗЕ
Галоўная зборная нашай краіны ўпершыню ўзяла верх у межах грапавага этапу Лігі нацый-2027. У намінальна дамашнім паядынку разграміла апанентаў з Сан-Марына — 4:0, прычым усе мячы забіла пасля перапынку.
Унёсак у дасягненне выніку зрабілі два футбалісты мінскага "Дынама". Рамана БЕГУНОВА на 55-й хвіліне замяніў Уладзіслаў КАЛІНІН.
У гэту міжнародную паўзу беларусы згуляюць яшчэ адзін афіцыйны матч — там жа, на полі стадыёна "Рудолф Ілоўскі" ў Будапешце, супраць фінаў.
Фота: t.me/abffby







