Наступны матч Гомель 24 кастрычніка (13:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ПЕРАМОГА Ў ПАЎНОЧНЫМ АБЛАСНЫМ ЦЭНТРЫ

17.10.2026

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2026

Матч 19-га тура

ВІЦЕБСК — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 0:2 (0:1)
ВІЦЕБСК. 17 кастрычніка. Футбольны манеж. Пачатак у 17.00. 35 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Сакаловіч (Жодзіна), Г.Налівайка (Асіповічы), А.Слуцкая (Маркава).
ВІЦЕБСК: Шчарвяніна, Іванова, Сідарчук, Таварэвіч, Дзенісенка, Таўкун, Жалезнікава (Кацэмба, 67), Несцяровіч (к), Белавус (Качан, 67), Узун, Ігнаценкава.
Запасныя: Алёшына, Рыжых, Хафар, Драздова, Васільева, Абдулаева, Янчыленка.
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Тарадуда, Каліноўская, Гаршкова, Вашчук (Карняенка, 25), Ціхамірава, Чарлёнак, Піліпенка (к), Сіняўская, Арцішэўская, Калюта.
Запасныя: Крупнік, Сасноўская, Саўэрс, Раброва, К.Гузоўская, В.Гузоўская, Юманс, Вацура.
ГАЛЫ: 0:1 — Арцішэўская (20, пас — Чарлёнак). 0:2 — Піліпенка (67, пас — Тарадуда).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Сідарчук (56).