Наступны матч Гомель 24 кастрычніка (13:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ РЭЗЕРВІСТЫ САСТУПІЛІ Ў ГАСЦЯХ

18.10.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026. Першая ліга

Матч 29-га тура

СЛОНІМ-2017 — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 2:0 (0:0)
СЛОНІМ. 18 кастрычніка. Стадыён "Юнацтва". Пачатак у 15.00. 425 гледачоў.
СУДДЗІ: С.Сцяцурын, С.Касавец (абодва — Брэст), А.Палуянаў (Мазыр).
СЛОНІМ-2017: Агапаў (к), Мушулаў (Гоманаў, 84), Старавойтаў (Адамчык, 70), Сёмін, Ткацэвіч, Глацько, Клунок (Сокал, 84), Шчарбакаў (Жукоўскі, 70), Чуйко, Крутарожкін, Калінчанка (Булычоў, 70).
Запасныя: Міськевіч, Сай, Аленчаў, Берг, Конеў.
ДЫНАМА-БДУФК: Александровіч, Пянкрат, Жыгімонт, Дубатоўка, Серада, Варонін (Гудач, 33), Раптуновіч (Санько, 79), Жывушка (к), Аляксандраў (Калесніковіч, 46), Луцковіч (Бачаўскас, 16), Дрозд.
Запасныя: Барушноў, Нізоўцаў, Здухаў.
ГАЛЫ: 1:0 — Клунок (75). 2:0 — Мушулаў (80).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Глацько (24), Чуйко (52), Серада (61), Старавойтаў (64), Калесніковіч (73), Ткацэвіч (86).
ВЫДАЛЕННЕ: Калесніковіч (90, за другое папярэджанне).