Наступны матч Днепр 11 кастрычніка (19:30) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

МІКІТА КАЛЕСНІКОВІЧ ЗАБІЎ ЗА ЗБОРНУЮ U19

3.10.2026

Зборная нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2008 год нараджэння, правяла кантрольныя паядынкі, які з’явіліся генеральнай рэпетыцыяй перад хуткім выступленнем у кваліфікацыі юніёрскага чэмпіянату Еўропы-2027.

У спарынгах прыняла ўдзел група футбалістаў мінскага "Дынама": брамнік Аляксандр АЛЕКСАНДРОВІЧ, абаронцы Мікіта КАЛЕСНІКОВІЧ, Мацвей ЧАРНЯЎСКІ, хаўбекі Ўладзіслаў ВАРОНІН, Цімафей ГУДАЧ, Дзмітрый ДЗЕГЦЯРЭНКА, Сяргей ЖЫВУШКА, Артур ЧУМАК, нападнік Андрэй ЛУЦКОВІЧ,

24.9. БЕЛАРУСЬ U19 — РАСІЯ U19 — 0:1

27.9. БЕЛАРУСЬ U19 — РАСІЯ U19 — 1:1 (КАЛЕСНІКОВІЧ адкрыў лік на 10-й хвіліне)

3.10. БЕЛАРУСЬ U19 — ДНЕПР (МАГІЛЁЎ) — 0:1

У наступным месяцы ў межах квартэту 4 дывізіёна А падначаленыя Арцёма Канцавога пазмагаюцца з равеснікамі з Аўстрыі (гаспадары "пулькі"), Англіі і Славеніі.

Фота: vk.ru/belarusff