КВІТКІ НА МАТЧ "ДЫНАМА-МІНСК" — "СЛАВІЯ"
У чацвер, 15 кастрычніка, "бела-сінія" аддадуць чарговы каляндарны доўг. У родных сценах належыць правесці перанесены паядынак 16-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2026 — супраць "Славіі". Стартавы свісток на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна прагучыць у 18.30.
Квіткі коштам 7-75 рублёў дасяжны для пакупкі:
- на Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу гэтай кампаніі па ўсёй краіне;
- у клубным фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
Сектарам актыўнай падтрымкі нашай каманды (фанаты) з’яўляецца 121-ы, для прыхільнікаў мазыран выдзелены 113-і.
Дзейнічаюць такія ільготы:
- 40% — дзецям 6-18 гадоў і студэнтам;
- 50% — пенсіянерам і інвалідам II групы.
Бясплатна наведваюць дамашнія сустрэчы мінскага "Дынама" ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ліквідатары аварыі на ЧАЭС, інваліды I групы і ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, а таксама дзеці да 5 гадоў (без права заняцця месца).
Для актывацыі зніжкі неабходна пры пакупцы прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу і/ці права на атрыманне зніжкі (даведку з вучэбнай установы, студэнцкае, пенсіённае пасведчанне, дакумент ад інваліднасці і г.д.).
Для замаўлення бясплатнага квітка патрабуецца ПАПЯРЭДНЕ даслаць заяўку на fan@dinamo-minsk.by з прымацаваным сканам дакумента, які пацвярджае права на атрыманне такога квітка.








