КАРЭН ВАРДАНЯН — WINLINE-ГУЛЕЦ КАСТРЫЧНІКА
Завершана апытанка па вызначэнні MVP "бела-сініх" па выніках другога восеньскага месяца. Сваё меркаванне па гэтым пытанні ў афіцыйным клубным telegram-канале выказала 807 заўзятараў.
Пераможца наминацыі — Карэн ВАРДАНЯН, якому перад нядзельнай сустрэчай з "Нёманам" уручаць адмысловы прыз ад Winline, тытульнага партнёра мінскага "Дынама".
На разглядаемым адрэзку 23-гадовы форвард прыняў удзел ва ўсіх пяці паядынках (ёсць 15 ачкоў!) — і запісаў на асабісты рахунак чатыры галы і тры "асісты".
Найлепшым ураджэнца Верхнедзвінска назваў 481 чалавек (59,60%). Далей месцы размеркаваліся такім чынам: 2. Яўген Малашэвіч — 118 (14,62%). 3. Арцём Сакалоўскі — 107 (13,26%). 4. Уладзіслаў Калінін — 59 (7,31%). 5. Аляксандр Сялява — 42 (5,21%).
Віншуем Карэна са званнем Winline-гульца кастрычніка!







