КАРЭН ВАРДАНЯН — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З "АРСЕНАЛАМ"
У панядзелак, 19 кастрычніка, "бела-сінія" правялі дамашні паядынак 25-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2026. І на газоне Нацыянальнага футбольнага стадыёна ўзялі верх над "кананірамі" з Дзяржынска — 2:0.
Лаўры MVP матчу ў складзе нашай каманды прымерыў Карэн ВАРДАНЯН, які папоўніў сваю снайперскую скарбонку трапнымі стрэламі на 40-й і 66-й хвілінах.
Па сканчэнні сустрэчы 23-гадовы форвард атрымаў адмысловы прыз ад партнёра мінскага "Дынама" — Hopper.







