ГУЛЖЫГІТ АЛЫКУЛАЎ: "АСІСТ" У ЮБІЛЕЙНЫМ МАТЧЫ
Нацыянальная зборная Кыргызстана згуляла другі ў гэту міжнародную паўзу спарынг у родных сценах — і зноў святкавала перамогу. Сёння атрымалася адолець супернікаў з Лівана — 3:1.
Паядынак аказаўся 50-м у форме галоўнай каманды роднай краіны для Гулжыгіта АЛЫКУЛАВА.
25-гадовы флангавы паўабаронца мінскага "Дынама" адзначыўся асістэнцкім балам і быў заменены на 70-й хвіліне.
Фота: t.me/kyrgyzkurama







