ГАННА СІНЯЎСКАЯ І ДАР’Я ГАРШКОВА ЗГУЛЯЛІ Ў ГРУЗІІ
Жаночая нацыянальная зборная нашай краіны правяла намінальна дамашні паядынак раўнду плэй-оф чэмпіянату свету-2027. І зазнала паразу ад куды больш рэйтынгавых суперніц з Італіі — 0:2, прапусціўшы на 66-й і 91+-й хвілінах.
На полі стадыёна імя Давіда Петрыяшвілі ў сталіцы Грузіі — Тбілісі з’явіліся два гульцы мінскага "Дынама"-БДУФК. Форвард Ганна СІНЯЎСКАЯ была ўзнята з лаўкі запасных на 75-й хвіліне, абаронца Дар’я ГАРШКОВА — на 90-й.
Сустрэча ў адказ пройдзе ў аўторак, 13 кастрычніка, у Фларэнцыі.
Фота: t.me/abffby







