ФУТБАЛІСТКІ "ДЫНАМА"-БДУФК ВЫЙШЛІ НА ЗАМЕНЫ Ў ФЛАРЭНЦЫІ
Нацыянальная жаночая зборная нашай краіны завяршыла выступленні ў кантынентальнай кваліфікацыі чэмпіянату свету-2027.
У паядынку ў адказ раўнду плэй-оф была зафіксавана выязная нічыя з італьянкамі — 1:1.
На газоне стадыёна Артэміа Франка ў Фларэнцыі з’явіліся футбалісткі "Дынама"-БДУФК. Абаронца Дар’я ГАРШКОВА ўступіла ў гульню на 70-й хвіліне, форвард Ганна СІНЯЎСКАЯ — на 83-й.
На жаль, некалькімі днямі раней беларускі зазналі паразу 0:2 у намінальна дамашняй сустрэчы.







