ФУТБАЛІСТКІ "ДЫНАМА"-БДУФК — У ГАЛОЎНАЙ КАМАНДЗЕ КРАІНЫ
У хуткім часе нацыянальную зборную Беларусі чакаюць найважнейшыя афіцыйныя паядынкі — з апаненткамі з Італіі ў межах першага раўнда плэй-оф кантынентальнага адбору на чэмпіянат свету-2027.
У пятніцу, 9 кастрычніка, належыць згуляць намінальна дамашні матч у Тбілісі. Сустрэча ў адказ — у аўторак, 13-га, у Фларэнцыі.
Для падрыхтоўкі да гэтых супрацьстаянняў выкліканы тры футбалісткі "Дынама"-БДУФК: абаронцы Дар’я ГАРШКОВА, Аліна ЧАРЛЁНАК, форвард Ганна СІНЯЎСКАЯ.







