Наступны матч Славія 15 кастрычніка (18:30) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЕЎРАКУБКАВЫ СЕЗОН ЗАВЕРШАНЫ

14.10.2026

Юнацкая ліга УЕФА-2026/27. "Шлях пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў"

1-ы кваліфікацыйны раўнд. Матч у адказ

ДЫНАМА-МІНСК U19 (БЕЛАРУСЬ) — ДЫНАМА-ТБІЛІСІ U19 (ГРУЗІЯ) — 2:3 (0:2), па пенальці 1:3
ТБІЛІСІ. 14 кастрычніка. Стадыён імя Барыса Пайчадзэ. Пачатак у 15.00. Без гледачоў.
СУДДЗІ: А.К'ярамонці, Х.Сэра, Г.Далмаў (усе — Андора).
ДЫНАМА-МІНСК U19: Радкевіч, Пянкрат, Леанцюк (к), Чарняўскі, Кібак, Дзегцярэнка, Гудач (Жыгімонт, 91+), Варонін, Чумак, Жывушка (Луцковіч, 46), Калесніковіч (Бачаўскас, 46).
Запасныя: Александровіч, Цітоў, Раптуновіч, Ястачкін.
ДЫНАМА-ТБІЛІСІ U19: Чалідзэ, Кабзанадзэ, Ніярадзэ, Ламідзэ (к), Шарыкадзэ, Какашвілі (Хаперыя, 74), Дзнеладзэ, Адуашвілі (Шарвашыдзэ, 80), Мікаўтадзэ (Метрэвелі, 66), Алексідзэ (Курдаванідзэ, 80), Кварацхелія (Бендэліяні, 66).
Запасныя: Башарулі, Гогуа, Гіаргадзэ, Геладзэ.
ГАЛЫ: 0:1 — Адуашвілі (12). 0:2 — Ламідзэ (33). 0:3 — Алексідзэ (46). 1:3 — Луцковіч (62, з пенальці). 2:3 — Луцковіч (72).
СЕРЫЯ ПЕНАЛЬЦІ: 1:0 — Дзегцярэнка. 1:1 — Шарыкадзэ. 1:1 — Леанцюк (брамнік парыраваў). 1:2 — Метрэвелі. 1:2 — Варонін (брамнік парыраваў). 1:3 — Курдаванідзэ. 1:3 — Луцковіч (міма).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Калесніковіч (28), Кабзанадзэ (31), Мікаўтадзэ (44), Пянкрат (50), Бачаўскас (56), Адуашвілі, Чалідзэ (абодва — 62), Кібак (87).
ВЫДАЛЕННЕ: Пянкрат (90, за другое папярэджанне).

Першы матч — 4:3.