"ДЫНАМА-МІНСК" U19: ЗРАБІЦЬ КРОК У НАСТУПНЫ ЭТАП!
У сераду, 14 кастрычніка, падначаленых Сяргея Яромкі чакае паядынак у адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнду "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2026/27.
Намінальна дамашняя гульня з тбіліскім "Дынама" U19 пройдзе ў сталіцы Грузіі, на стадыёне імя Барыса Пайчадзэ, — без гледачоў. Пачатак у 16.00 па мясцовым часе (15.00 па беларускім).
Нагадаем, што некалькімі днямі раней нашы хлопцы ўзялі верх — 4:3. Зычым зрабіць крок у наступны этап!
Мінчане з’явяцца на газоне ў белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у чорным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала судзейская брыгада з Андоры на чале з Антуанам Кьярамонці, асіставаць якому будуць Хуан Сэра і Гілем Далмаў. Чацвёрты — Коба Рэвазашвілі. Інспектар матчу — Георге Вадахкорыя (абодва — Грузія). Дэлегат УЕФА — Рой Райншрайбер (Ізраіль).







