"ДЫНАМА-МІНСК" U19: МАКСІМАЛЬНАЯ ГАТОЎНАСЦЬ
У суботу, 10 кастрычніка, каманда пад кіраўніцтвам Сяргея Яромкі стартуе ў "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2026/27. Змагацца за пуцёўку ў 2-і кваліфікацыйны раўнд належыць супраць равеснікаў з тбіліскага "Дынама".
Ва ўсіх сэнсах гасцявы паядынак пройдзе на стадыёне імя Барыса Пайчадзэ ў сталіцы Грузіі. Пачатак у 19.00 па мясцовым часе (18.00 па беларускім).
Нашы хлопцы апрануць белыя майкі і трусы (галкіпер — у чорным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала судзейская брыгада з Харватыі на чале з Матэа Эрцагам, асіставаць якому будуць Лука Паіч і Сціпе Брайкавіч. Чацвёрты — Цотне Самсанашвілі. Інспектар матчу — Леван Паніяшвілі (абодва — Грузія). Дэлегат УЕФА — Гюндуз Юсэл (Турцыя).
Гаспадары плануюць арганізаваць жывы эфір гульні — спасылка з’явіцца пазней.







