"ДЫНАМА-МІНСК" — "НЁМАН": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
Цэнтральны паядынак 27-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2026 адбудзецца ў нядзелю, 1 лістапада, на мінскім Нацыянальным футбольным стадыёне. Войска Аляксандра Шагойкі, якое ідзе на серыі з шасці перамог запар, пазмагаецца з "Нёманам". Пачатак у 15.00.
КВІТКІ
Кошт — 7-75 рублёў. Набывайце:
- праз Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй краіне;
- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
У дзень гульні з 11.30 — у касах каля цэнтральнага ўвахода з боку Партызанскага п-та і з боку вул. Ванеева.
Сектар актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) — 122-і, для прыхільнікаў гарадзенцаў удзелены 113-ы.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
Трапіць на тэрыторыю арэны можна з 13.30 праз уваходы з боку Партызанскага п-та і вул. Ванеева.
Каб пазбегнуць утварэння чэргаў, пераканаўча просім прыязджаць загадзя.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра днём у сталіцы будзе хмарна, без ападкаў — пры тэмпературы +7+9 градусаў.
ФОРМА
Нашы хлопцы з’явяцца на газоне ў белых майках і трусах (галкіпер — у чырвоным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Дзмітрыевым (Мінск), памочнікамі якога стануць Юрый Хомчанка (Віцебск) і Сяргей Цяслюк (Гомель). Чацвёрты — Вольга Блоцкая (Маладзечна). Рэферы VAR — Ігар Шумілаў (Азярцо). Асістэнт рэферы VAR — Сяргей Касавец (Брэст).
Інспектар матчу — Алег Чыкун (Стоўбцы).
Дэлегат АБФФ — Святлана Грынкевіч (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Паказ у жывым эфіры заплавананы на тэлеканале "Беларусь 5", сайтах sport5.by і АБФФ.







